КОНТАКТЫ

220114, г. Минск, ул. Ф. Скорины, 13
Институт психологии, 7 корпус
Учебно-организационный отдел:
дневная форма получения образования
☏ 369-88-96, каб. 31 (3 этаж)
заочная форма получения образования
☏ 237-09-58, каб. 36 (3 этаж)
Наша группа в Вконтакте  Наш канал на Youtube

 

Открытие Института психологии

 

 

 
 
 

События
BY

Агульная інфармацыя

Інстытут псіхалогіі БДПУ быў адкрыты 1 верасня 2016 года на базе факультэта псіхалогіі ў адпаведнасці з загадам рэктара ад 04.07.2016 № 68.

Адміністрацыйна-кіруючы склад Інстытута псіхалогіі:

Дырэктар:

Дз’якаў Дзмітрый Рыгоравіч.

Намеснікі дырэктара:

Дзеравянка Вольга Іванаўна;

Марозаў Віктар Ягоравіч;

Мацюшчанка Кацярына Леанідаўна.

Асаблівасцю навучання ў Інстытуце псіхалогіі з'яўляецца арыентацыя на падрыхтоўку спецыяліста-псіхолага, максімальна гатовага да ажыццяўлення практычнай працы. Для дасягнення гэтай задачы студэнты, пачынаючы з 1-га курса, маюць магчымасць не толькі атрымліваць неабходныя прафесійныя веды, але і фарміраваць спецыяльныя ўменні, неабходныя для паспяховай практычнай дзейнасці ў будучыні. Гэта забяспечваецца прыкладным характарам дысцыплін спецыяльнасці, спецыялізацыі, внузскага кампанента і па выбары студэнта, уключаных у навучальны план спецыяльнасцяў.

Падраздзялення

Да структурных падраздзяленняў інстытута адносяцца:

• Кафедра агульнай і арганізацыйнай псіхалогіі;

• Кафедра псіхалогіі адукацыі;

• Кафедра сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі;

• Кафедра псіхалагічнага забеспячэння прафесійнай дзейнасці;

• Кафедра клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі;

• Лабараторыя псіхалогіі пазнавальных працэсаў:

• Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі.

Прапанаваныя праграмы навучання

У цяперашні час у Інстытуце псіхалогіі ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў-псіхолагаў па дзвюх спецыяльнасцях:

- «Псіхалогія» (спецыялізацыі «Педагагічная псіхалогія», «Сацыяльная псіхалогія», «Псіхалогія сямейных адносін» і «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці»);

- «Практычная псіхалогія».

Змест адукацыі ў Інстытуце псіхалогіі БДПУ адпавядае патрабаванням Дзяржаўнага адукацыйнага стандарту спецыяльнасцяў «Псіхалогія» і «Практычная псіхалогія» і адрозніваецца гуманітарнай арыентаванасцю, грунтоўнасцю дысцыплін цыклу спецыяльнасці і спецыялізацыі, арыентацыяй на ўключэнне ў працэс навучання дасягненняў сучаснай навукі і практыкі ў галіне псіхалогіі.

Вучэбным планам спецыяльнасці 1 - 23 01 04 «Псіхалогія» (4 гады - дзённая форма і 5 гадоў - завочная форма атрымання адукацыі) прадугледжана вывучэнне на працягу 1-3 курсаў дысцыплін спецыяльнасці, 3-4 курсаў - дысцыплін спецыялізацый «Педагагічная псіхалогія», «Сацыяльная псіхалогія»,«Псіхалогія сямейных адносін», «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці».

У адпаведнасці з навучальным планам спецыяльнасці 1 - 03 04 03 «Практычная псіхалогія» (4 гады - дзённая форма і 5 гадоў - завочная форма атрымання адукацыі) вывучэнне дысцыплін спецыяльнасці працягваецца на працягу ўсіх 4-х гадоў атрымання адукацыі. Выпускнікі спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» атрымліваюць кваліфікацыю «Педагог-псіхолаг» і ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2009 могуць займаць пасаду «Педагог-псіхолаг».

У Інстытуце псіхалогіі таксама ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў па II ступені вышэйшай адукацыі (Магістратура) з прысваеннем ступені магістра па двух напрамках:

- Спецыяльнасць 1-23 80 03 «Псіхалогія», прафілізацыя «Крызісная псіхалогія»;

- Спецыяльнасць 1-23 80 03 «Псіхалогія», прафілізацыя «Псіхалагічнае кансультаванне і псіхакарэкцыя».

Падрыхтоўка ў магістратуры ўключае паглыбленне агульнанавуковых ведаў і ведаў у абранай спецыяльнасці, здачу кандыдацкіх і сяместравых залікаў і экзаменаў, выкананне навуковых даследаванняў па абранай тэме, падрыхтоўку і абарону магістарскай дысертацыі.

Грамадзяне іншых дзяржаў навучаюцца ў магістратуры ў адпаведнасці з дамовамі. Прыём дакументаў для іх ажыццяўляецца па меры іх паступлення на працягу навучальнага года. Тэрмін навучання ў магістратуры для замежных грамадзян да 2-х гадоў.

Адрас

220114, г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 13

Інстытут псіхалогіі, 7 корпус

Вучэбна-арганізацыйны аддзел:

дзённая форма атрымання адукацыі

☏ 369-88-96, каб. 31 (3 паверх)

завочная форма атрымання адукацыі

☏ 237-09-58, каб. 36 (3 паверх)

Кафедра агульнай і арганізацыйнай псіхалогіі была арганізавана 1 верасня 2015 года. Яна забяспечвае падрыхтоўку студэнтаў па спецыяльнасцях «Псіхалогія» і «Практычная псіхалогія». Выпускае спецыялістаў па спецыялізацыі «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці».

Кафедра сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі ўтворана на базе кафедры прыкладной псіхалогіі, якая была арганізавана 14 лістапада 1996 году. Кафедра забяспечвае падрыхтоўку студэнтаў па спецыяльнасцях «Псіхалогія» і «Практычная псіхалогія». Выпускае спецыялістаў па спецыялізацыях «Сацыяльная псіхалогія» і «Псіхалогія сямейных адносін» (па спецыяльнасці «Псіхалогія»).

Кафедра псіхалогіі адукацыі была арганізавана 10 красавіка 2000 г. (раней - кафедра педагагічнай псіхалогіі, затым - кафедра агульнай і педагагічнай псіхалогіі), забяспечвае падрыхтоўку студэнтаў па спецыяльнасцях «Псіхалогія» і «Практычная псіхалогія». Выпускае спецыялістаў па спецыялізацыі «Педагагічная псіхалогія».

Кафедра псіхалагічнага забеспячэння прафесійнай дзейнасці ўтворана на базе агульнауніверсітэцкай кафедры псіхалогіі (год стварэння - 1950). Кафедра забяспечвае псіхалагічную падрыхтоўку студэнтаў няпрофільных спецыяльнасцяў на 6 факультэтах БДПУ: факультэт прыродазнаўства, фізіка-матэматычны факультэт, гістарычны факультэт, філалагічны факультэт, факультэт эстэтычнай адукацыі, факультэт фізічнага выхавання.

Кафедра клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі была арганізавана ў 2007 г., забяспечвае падрыхтоўку студэнтаў па спецыяльнасцях «Псіхалогія» і «Практычная псіхалогія».  Выпускае спецыялістаў па спецыяльнасці «Практычная псіхалогія».