Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

7 март 2017

Псіхалогія + англійская мова =

… = спадзяюся, любоў. Але якая сувязь? Англійскай мовай, магчыма, валодаюць каля 1,5 мільярдаў чалавек, гэта сённяшняя лінгва франка, мова навукі і тэхнікі. Цяжка ўявіць спецыяліста ў галіне прыродазнаўчай адукацыі, які б зусім не валодаў мовай Шэкспіра. Але часу ў сучаснага студэнта небагата: бездань прадметаў, курсавыя, праца, клубы, сацсеткі… і ўсяго некалькі пар англійскай на тыдзень. Што рабіць?

Дык вось: педагагічная думка не стаіць на месцы. Супрацоўнік нашага інстытута Дзяніс Тушынскі правёў серыю семінараў па агульнай псіхалогіі для студэнтаў Факультэта прыродазнаўства на англійскай мове. Агульная мэта такіх заняткаў – удасканаліць ўменні камунікацыі на замежнай мове ў галіне псіхалогіі. Для семінараў былі спецыяльна распрацаваныя практыкаванні, якія пашыралі лексічны і фразеалагічны запас і ўдасканальвалі ўменні ўспрымання англамоўнага псіхалагічнага тэксту. Сістэматычнае ўжыванне такога падыходу дазволіць студэнтам свабодна арыентавацца ў моры карыснай англамоўнай псіхалагічнай інфармацыі, якую можна знайсці ў інтэрнэце. Такія заняткі таксама рыхтуюць да вусных зносінаў па псіхалагічнай тэматыцы на англійскай мове.

К следующим новостям