«Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына»
Веданне гісторыі сваёй краіны, сваёй Бацькаўшчыны - ёсць той мінімум, якім павінен валодаць кожны студэнт, а тым больш псіхолаг, які жадае паспрыяць развіццю асобы ў дзяржаве, дзе ён нарадзіўся і жыве. Адчуванне сябе беларусам, на аснове гістарычных ведаў, сваёй культурнай спадчыны, якая непарыўна вядзецца ад яго продкаў з самых старажытных часоў, духоўна абагачае яго, робіць упэўненым у сваёй будучай працы і натхняе на творчыя здзяйсненні на карысць сваіх нашчадкаў, сваёй краіны. Спевамі песні Ігара Лучанка на вершы Янкі Купалы “Спадчына” распачалася куратарская гадзіна ў 30 студэнцкай групе псіхолагаў з накірункам “Педагагічная псіхалогія”. Цудоўная мелодыя адгукнулася настроем, адпаведным атмасферы даверу да выкладчыкаў кафедры псіхалогіі адукацыі Валенціны Аляксеяўны Папковіч і Яўгена Лявонцьевіча Маліноўскага, якія вырашылі падзяліцца з малодшым пакаленнем сваёй любоўю да Радзімы і вопытам шанавання яе традыцый. Першае, на што звярнулі ўвагу студэнты, гэта тое, што іх акадэмічныя выкладчыкі не толькі ўмеюць спяваць пад уласны фартэп’янны акампанемент, але добра валодаюць мовай як спадчынай пакаленняў. Мова беларускага народа, разам з рускай і ўкраінскай належыць да групы ўсходне-славянскіх моў індаеўрапейскай сям'і. Выкладчыкі паведамілі будучым псіхолагам аб тапоніме Белая Русь у дачыненні да беларускіх зямель сярэдзіны XVI ст. Моладзі было цікава дазнацца аб даследваннях такіх навукоўцаў, як С.Смаль-Стоцкі, Р.Піўтарак, В.Грыцкевіч ды інш, што прытрымліваюцца думкі аб самастойнасці паходжанні кожнай з усходне-славянскіх моў з агульнаславянскай прамовы. На хвалі Рэфармацыі Францызск Скарына выдаў "Библию руску" у беларускай рэдакцыі царкоўна-славянскай мовы. Яго паслядоўнікі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі пераклалі кананічныя тэксты на беларускую мову, што азначала пераход ад ўжывання кніжнай царкоўна-славянскай і някніжнай беларускай мовы да сітуацыі царкоўнаславянска-беларускага двухмоўя. Фанетычныя, граматычныя і лексічныя рысы беларускага жывога маўлення адлюстраваны ўжо фактычна ў першых арыгінальных тэкстах, створаных на беларускай тэрыторыі - граматах смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча 1229 г., полацкага епіскапа Якава 1300 г., вялікай княгіні Ульяны з Азярышчаў 1377 г. ды інш. Некаторымі асаблівасцямі родная мова абавязана балцкаму моўнаму субстрату (пазіцыйная мяккасць зычных, структурна-семантычная блізкасць некаторых прыслоўяў і прыназоўнікаў). Гэтыя ды іншыя асаблівасці адпавядаюць зместу так званай Глабальнай псіхалінгвістычнай гіпотэзы Ф. Боаса, Э. Сепіра і Б. Уорфа, па якой людзі жывуць не толькі ў аб’ектыўным свеце матэрыяльных рэчаў і грамадскай дзейнасці, яны знаходзяцца пад уплывам канкрэтнай мовы зносін; больш таго, логіка суб’екта, у значнай ступені, залежыць ад структурных осаблівасцей нацыянальнай мовы. Ад разумення псіхолагам гэтай гіпотэзы залежыць яго ўнесак у развіццё светапогляду асобы, у тым ліку асобы вучня. Са свайго боку, студэнты выказалі сваю думку, па якой мы бачым, чуем і ўспрымаем тыя ці іншыя з’явы, галоўным чынам, дзякуючы форме выказванняў, характэрнай менавіта для дадзеннай мясцовасці. Нацыянальная мова, з іх пункту гледжання, уяўляе асаблівы спосаб мыслення і малюе карціну сусвету яе носбітам, з’яўляючыся псіхалагічным інструментам для дазнання эстэтычных каштоўнасцей, абумоўлівання норм разумення і поводзін.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Электронное расписание занятий
Опросы для студентов
Городская школа юного психолога
Глоссарий
Личные блоги преподавателей




Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя

